|
Творы / Произведения
Тут Вы знойдзеце творы А. Дуброўскага /
Здесь Вы найдете произведения
А. Дубровского
Алесь ДУБРОЎСКІ-САРОЧАНКАЎ
ЗНІКНЕННЕ
Як мне пачуць Цябе – Твой голас ціхі,
калі мой дух у сумятні засмаг
і розум, бы ў пакутах парадзіхі,
крычыць, адчуўшы ўвесь абсурду жах?
Як іншым разам мне пачуць таксама,
калі Свой суд Ты абвяшчаеш мне
і голас Твой знішчае мае храмы,
ды толькі маё сэрца не кране?
Урэшце, як пачуць Тваё маўчанне,
калі, імшу стварыўшы і пасты,
я бачу... мне здаецца... плачаш Ты
над пустатою гэтых намаганняў!
26 красавіка 2004 г.
| |
Вершы / Стихотворения
Літаратуразнаўчыя артыкулы / Литературоведческие статьи
Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша. Аўтарэферат дысертацыі
Багаслоўе, хрысціянская публіцыстыка / Богословие, христианская публицистика
Галоўная старонка / Главная страница.
АБНАЎЛЕННІ / ОБНОВЛЕНИЯ
|